Пра ідэнтычнасць, прарасійскасць, вайну і еўрапейскі выбар беларусаў — эфір

Андрэй Вардамацкі / Еўрарадыё
Выціснутыя з Беларусі незалежныя сацыёлагі працягваюць вывучаць беларускае грамадства насуперак усім перашкодам. Тым больш, што запыт на такія даследванні ёсць, бо ведаць настроі беларусаў і іх стаўленне да вайны ва Украіне, Лукашэнкі і яго рэжыма, санкцый, ідэнтычнасці беларусаў як нацыі неабходна і самім беларусам, і палітыкам — як айчынным, так і замежным.
Ці рэальна ў сённяшніх умовах правесці сацыялагічнае даследванне, якому сапраўды можна давяраць, і як гэта зрабіць? Што насамрэч беларусы думаюць пра вайну ва Украіне і ці перагарнулі яны старонку ў адносінах з лукашэнкаўскім рэжымам? Ці змянілася стаўленне беларусаў да Расіі і каго самі беларусы лічаць сапраўдным беларусам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сацыёлаг, прафесар Андрэй Вардамацкі ў 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.