Пра грошы, тэатр, вярбоўку, пошукі ворагаў і веру ў перамогу — эфір

Мікалай Халезін
Вызваленне палітвязняў, якога дамагліся прадстаўнікі адміністрацыі Трампа ад Лукашэнкі, і нядаўняе “памілаванне” 42 зняволеных узмацнілі разыходжанні ў бачанні далейшай стратэгіі дзеянняў дэмсіл у дачыненні да рэжыма. Тым, хто выступае за перамовы з рэжымам і зняццё санкцый дзеля вызвалення палітвязняў, гэта дало дадатковыя аргументы на сваю карысць. Тым, хто настойвае на ўзмацненне ціску на рэжым, і гэта вызваленне (вынік, па іх перакананні, ціску), і пашырэнне рэжымам расійскай агрэсіі супраць Украіны, таксама дазваляе не здаваць свае пазіцыі. Не спрыяюць магчымасці дамовіцца і пастаянныя “агентурныя” ды фінансавыя скандалы ўнутры дэмсіл…
На што больш падобна тое, што адбываецца ў дэмсілах: трагэдыю, камедыю ці шпіёнскі трылер? Ці застаюцца ў Захада інструменты ціску на Лукашэнку і ці гатовы Захад гэтыя інтсрументы ўжыць? Ці здольныя беларусы супрастаяць пашырэнню “рускага свету” як унутры Беларусі, так і за яе межамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кавалер ордэна Брытанскай імперыі, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.