Польшча перагледзіць закон пасля трагічнай смерці беларускі ў Варшаве
Міністр юстыцыі Польшчы Марыя Эйхарт / wyborcza.pl
Пасля трагічнай смерці 25-гадовай грамадзянкі Беларусі Лізы, закатаванай і жорстка згвалтаванай у Варшаве, Польшча прыме змены ў Крымінальны кодэкс. Пра гэта заявіла намеснік міністра юстыцыі Марыя Эйхарт, піша партал Onet.
Згвалтаваннем будзе лічыцца любы полавы акт, здзейснены без папярэдняй згоды. Па дзейным заканадаўстве згвалтаваннем лічыцца толькі полавы акта, здзейснены “з ужываннем сілы, пагрозы ці праз зман”.
Дзейнае польскае заканадаўства прадугледжвае ад двух да 15 гадоў пазбаўлення волі за згвалтаванне.