Польшча можа ў любы момант закрыць мяжу з Беларуссю — Rzeczpospolita

Перакрытая польска-беларуская мяжа / Еўрарадыё
Польская мяжа з Беларуссю адкрытая даволі ўмоўна: ва ўрадзе краіны не выключаюць, што могуць яе ізноў закрыць у любы момант. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы піша польскае выданне Rzeczpospolita.
З другога боку, Польшча гатовая ў будучыні адкрыць яшчэ два раней закрытыя пункты — "Баброўнікі" і "Кузніцу". Але для гэтага рэжыму Лукашэнкі трэба выканаць некалькі ўмоваў.
Ад афіцыйнага Мінску ў Варшаве чакаюць трох крокаў: спыніць міграцыйны ціск на мяжы, вызваліць палітвязня Анджэя Пачобута і пачаць супрацу ў пошуках чалавека, вінаватага ў забойстве на мяжы польскага вайскоўца Матэвуша Сітэка.
У верасні 2025-га Польшча амаль на два тыдні цалкам перакрывала мяжу з Беларуссю, спыніўшы ў тым ліку грузавыя цягнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.