Плывец Ігар Бокій узяў трэці залаты медаль у Токіа
Беларускі плывец Ігар Бокій выйграў трэці залаты медаль на Паралімпіядзе ў Токіа. Гэтым разам ён перамог на дыстанцыі 400 м вольным стылем.
Бокій выступае ў класе S13 — для спартоўцаў з дрэнным зрокам.
Агулам гэта 14-ы медаль Бокія, выграны на Паралімпіядах. Папярэднія 11 ён атрымаў у Лондане і Рыа-дэ-Жанэйра.