Плыўчыха Аліна Змушка стала восьмай ў фінале дыстанцыі 100 м брасам
Аліна Змушка / НАК
У фінале Алімпіяды на дыстанцыі 100 метраў брасам беларуская плыўчыха Аліна Змушка фінішавала апошняй з васьмі ўдзельніц.
Яе час — 1 хвіліна 6,54 секунды. Пераможцы яна саступіла 1,26 секунды.
Беларускія спартоўцы на Алімпіядзе ў Парыжы выступаюць у нейтральным статусе.