Playboy больш не будзе публікаваць фота цалкам аголеных жанчын

Playboy больш не будзе публікаваць фота цалкам аголеных жанчын

Вядомы амерыканскі мужчынскі часопіс Playboy больш не будзе публікаваць фота цалкам аголеных жанчын. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з сакавіка 2016 года. Такое рашэнне прыняў заснавальнік часопіса 89-гадовы Х'ю Хефнер. Паводле яго слоў, у друкаванай версіі выдання ўсё ж будуць прысутнічаць здымкі "правакацыйнага характару", піша газета New York Times.

Playboy выдаецца са снежня 1953 года. Ён стаў адным з самых вядомых брэндаў на нашай планеце. Часопіс друкуецца па ўсім свеце на дзясятках мовах.

Фота: nytimes.com