Першы эпізод "Дома цмока" ўстанавіў новы рэкорд HBO
Першы эпізод "Дома цмока" ўстанавіў новы рэкорд амерыканскага тэлеканала HBO. Ён сабраў самую вялікую аўдыторыю для новага серыяла — толькі ў ЗША каля 10 млн. Цяпер аналітыкі разважаюць, ці ўдасца HBO утрымаць у далейшым такую аўдыторыю.
Асновай для "Дома цмока" стала кніга Джорджа Марціна "Полымя і кроў". Падзеі ў новым серыяле адбываюцца на тым самым выдуманым кантыненце Вэстэросе, але прыкладна за дзве сотні гадоў да "Гульні тронаў". Асноўная сюжэтная лінія — грамадзянская вайна паміж двума галінамі дома Таргарыенаў.
Dracarys #HouseoftheDragon #HOTD pic.twitter.com/UnuNH7VcjJ
— out of context house of the dragon (@oochotd) August 22, 2022