Пераможца World Press Photo Таццяна Ткачова звольнілася з газеты "Звязда"

Фатограф Таццяна Ткачова звольнілася з дзяржаўнай газеты "Звязда". Яе праект "Паміж правам і сорамам", прысвечаны жанчынам, якія зрабілі аборты, сёлета заняў другое месца ў намінацыі "Партрэты" на галоўнай фотопрэміі свету — World Press Photo.
"Я не магу зразумець, як мая газета працягвае публікаваць артыкулы пра цэны на памідоры і іншую гародніну на рынку, але ігнаруе гісторыі з Акрэсціна", — патлумачыла Таццяна прычыны свайго сыходу.
Вось што Таццяна распавядала Еўрарадыё пра свой праект і працу фотажурналіста:
Звальненні з беларускіх дзяржаўных медыяў набываюць масавы характар. На мінулым тыдні звольніліся і баставалі перад будынкамі тэлецэнтраў работнікі тэлеканалаў АНТ, СТБ і каналаў Белтэлерадыёкампаніі. А сёння "Наша Ніва" напісала, што з радыё "Сталіца" звольнілася дзве траціна работнікаў на чале з дырэктарам Алегам Міхалевічам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.