Перамогі Трампа: ці не час беларусам адмаўляцца ад долара — эфір

Аліса Рыжычэнка

Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё

У Беларусі Лукашэнка, не прайшоўшы працэдуру “інаўгурацыі”, ужо скончыў фармаванне свайго новага/старога ўрада. На пасаду прэм’ер-міністра прызначаны Турчын, які адразу заявіў, што ніякай змены эканамічнай стратэгіі не будзе, а ў крэсла старшыні Нацбанка “бясшоўна” перасеў былы прэм’ер Галоўчанка. Усё гэта адбываецца на фоне базавай інфляцыі ў лютым на 5,8% і росту цэн… на ўсё. У гэты ж час геніяльная стратэгія эканамічных войнаў амаль з усімі прывяла да абвалу фондавага рынку ў ЗША, а акцыі кампаніі Tesla ўпалі больш чым на 15%. І не толькі гэтага прыхільніка Трампа гэта закранула.

Ці варта разлічваць, што новы лукашэнкаўскі ўрад возьме курс на лібералізацыю і што сілавікоў паволі прыбіраюць з кіраўнічых пасадаў? Як сітуацыя на фондавых рынках ЗША і ў свеце паўплывае на эканоміку Беларусі і ці не час беларусам адмаўляцца ад долара? Ці можна казаць, што кампаніям Маска і іншых пагражае банкруцтва? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка ў 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.