Пенсіянерка пад Баранавічамі звалілася пад колы цягніка

Пенсіянерка пад Баранавічамі звалілася пад колы цягніка

На чыгуначнай станцыі Русіно пад Баранавічамі здарыўся няшчасны выпадак, пры якім загінуў чалавек, піша intex-press.by са спасылкай на прэс-службу УУС Брэсцкага аблвыканкама. 

Трагічнае здарэнне адбылося зранку 26 жніўня. 61-гадовая жанчына з мужам ды іншымі пасажырамі на пероне чакала цягнік. Нечакана пенсіянерцы стала кепска, і яна звалілася на рэйкі. Якраз у гэты час да станцыі падыйшоў дызель. 

Жанчына загінула на месцы. 

Па факце здарэння праводзіцца праверка.