Пенсіянер у Івацэвічах загінуў пры пілаванні дроваў

Пенсіянер у Івацэвічах загінуў пры пілаванні дроваў

Трагічнае здарэнне адбылося 2 кастрычніка ў Івацэвічах. 81-гадовы пенсіянер атрымаў смяротную траўму пры пілаванні дроваў. Падрабязнасці здарэння паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.

У другой палове дня мужчына пілаваў дровы. У нейкі момант ён выпусціў з рук дыскавую пілу, тая пашкодзіла яму сцегнавую артэрыю. Калі жонка знайшла пенсіянера, ён быў ужо мёртвы.

Праверкай гэтага здарэння займаецца Івацэвіцкі раённы аддзел Следчага камітэта.