Пенсіянер адправіўся рыбачыць на самаробнай лодцы і патануў
Самаробная лодка / t.me/skgovby/
У Маладзечанскім раёне пенсіянер адправіўся рыбачыць на самаробнай лодцы і патануў. Рыбак, які знаходзіўся на беразе ракі Заходняя Бярэзіна, пачуў крыкі аб дапамозе з боку вады. Калі ён прыбыў на месца, то ўбачыў толькі пашкоджаную лодку. Яна, дарэчы, была выраблена з пенаплексу.
Праз некалькі гадзін ратавальнікі знайшлі цела мужчыны. Яму было 66 гадоў.