Пазняк кліча ў Мінск, у Літве — новая кааліцыя. Што пагражае Ціханоўскім? Эфір

Анатоль Лябедзька / Еўрарадыё
Апазіцыянер Зянон Пазняк прапанаваў правесці мірныя перамовы проста ў Мінску і нават падумаць пра зняццё санкцый.
Што стаіць за гэтай ідэяй і ці можа яна стаць рэальнасцю?
Пра гэта і не толькі ў жывым эфіры Еўрарадыё разважае палітык Анатоль Лябедзька.
Таксама паразмаўляем пра тое, чаго чакаць беларускаму дэмакратычнаму руху ад фэйкаў, накіраваных на яго знішчэнне, і новай кааліцыі ў Літве.
Ці не прыйдзецца Святлане Ціханоўскай “збіраць валізкі” і пры чым тут Сяргей Ціханоўскі?
Акрамя таго ўзгадаем знікненні першага віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІІ склікання, старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара і бізнесоўцы, грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага.
Чаму рэжым баіцца сваіх былых з сістэмы і ці варта быць асцярожнымі тым, хто быў у ёй не так даўно (ці яшчэ знаходзіцца)?
Эфір пачнецца ў 14:00 па Мінску, задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.