Пажар на льнозаводзе ў Віцебскай вобласці
Пажар адбыўся на льнозаводзе ў Лёзна ў Віцебскай вобласці. З агнём змагаліся 10 адзінак спецтэхнікі і тры дзясяткі ратавальнікаў. Як паведамляе прэс-служба МНС, інфармацыя пра ўзгаранне была атрымана ў панядзелак у 13:50. Плошча пажару складала каля трох тысяч квадратных метраў.
Пажар ліквідаваны. Раптоўна памёр намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС падпалкоўнік Андрэй Мазоль, які там быў.
Пажар на льнозаводзе / mchs.gov.by