"Павінныя вярнуць усіх": Украіна вярнула з расійскага палону яшчэ 95 чалавек
"Павінныя вярнуць усіх", — сказаў Зяленскі. / t.me/V_Zelenskiy_official
Украіна вярнула з расійскага палону яшчэ 95 чалавек. Гэта вайсковаслужбоўцы Узброеных сіл і Нацгвардыі, а таксама памежнікі. Пра вызваленне паведаміў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.
"Працягваем вяртаць нашых людзей дадому. <...> Як бы складана ні было, шукаем кожнага, хто можа быць у палоне. Павінныя вярнуць усіх", — сказаў Зяленскі.
Вядома, што пасярэднікам у абмене сталі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.