Паўстанне-2020: што не так было зроблена і хто ў гэтым вінаваты — эфір

Яўген Красулін
Пратэсты 2020 года былі ледзь не самым маштабным паўстаннем беларусаў як мінімум ў гісторыі незалежнай Беларусі. Але не выключана, што і ўвогуле найвялікшым народным паўстаннем у нашай гісторыі. Але нягледзячы на маштаб як рэальных пратэстаў, так і пратэстных настрояў у грамадстве, рэжым не толькі ўтрымаўся, але з цягам часу здолеў ўмацавацца і ўзмацніцца.
Чаму пры тых маштабах пратэстаў і настроях грамадства, якія панавалі ў 2020 годзе, рэжым утрымаўся і нават узмацніўся? Хто вінаваты ў тым, што перамогу не атрымалася здабыць на самым уздыме пратэстаў, і што трэба было рабіць іначай? Хто мусіць панесці адказнасць за няспраўджаныя надзеі 2020 года і ці магчыма нешта выправіць бліжэйшым часам? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным у 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.