Паўночная Карэя правяла выпрабаванні балістычных ракет
Паўночная Карэя правяла выпрабаванні балістычных ракет. 15 верасня яны былі запушчаныя ў бок Японскага мора і ўпалі там за межамі выключнай эканамічнай зоны Японіі.
У Токіа ўжо назвалі выпрабаванні парушэннем рэзалюцыі Саўбеза ААН. Прэм'ер-міністр Ёсіхідэ Суга заявіў Пхеньяну пратэст. Ён загадаў тэрмінова сабраць савет нацыянальнай бяспекі і быць гатовымі да самых непрадбачаных сітуацый.
Папярэднія выпрабаванні балістычных ракет у Паўночнай Карэі фіксаваліся ў сакавіку. 13 верасня ў КНДР прайшоў запуск крылатых ракет вялікай далёкасці новага тыпу.