Пасля лабавой аўтааварыі ў Мінску пяць чалавек апынуліся ў рэанімацыі

Пасля лабавой аўтааварыі ў Мінску пяць чалавек апынуліся ў рэанімацыі

Пасля аўтааварыі 3 студзеня ў Мінску ў лякарні апынуліся шэсць чалавек. Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося каля дома №5 па завулку Солтыса. 19-гадовы мінчук на "Фальксвагене" выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з таксоўкай "Джылі", якой кіраваў 34-гадовы мужчына.

У выніку аўтааварыі лекары шпіталізавалі таксіст, а таксама пяць пасажыраў абедзвюх машын,сярод якіх была адна дзяўчына.

Сайт onliner.by са словаў супрацоўнікаў ДАІ ўдакладняе, што кіроўца "Фальксвагена" мае адзін год стажу за рулём. Ён распавёў, што ў нейкі момант машына ўвайшла ў некіраваны занос, яе раскруціла і выкінула на "сустрэчку" перпендыкулярна руху. Калі ў яго ўрэзалася таксоўка, "Фальксваген" некалькі разоў перакуліўся і спыніўся на даху, а "Джылі" вылецеў у кювет.

З лякарні пасля меддапамогі адпусцілі кіроўцу Volkswagen і яго пасажырку. Адзін пацярпелы знаходзіцца ў лякарні ў нармальным стане, у яго чэрапна-мазгавая траўма. Астатнія пяць пацярпелых змешчаныя ў рэанімацыйнае аддзяленне. У дзяўчыны з "Фальксвагена" — спалучаная траўма, пасажыр, які ехаў з ёй, атрымаў ушыб ілба, пералом костак таза і галёнкі, траўму жывата, пнеўматоракс. У кіроўцы таксі адкрытыя пераломы абодвух надкаленнікаў, пераломы сцегнавога сустава, ушыб грудной клеткі. 24-гадовы пасажыр таксоўкі атрымаў пералом тваравых костак, асновы чэрапа, у 23-гадовага пасажыра таксоўкі — спалучаная траўма, пашкоджанне ўнутраных органаў, страсенне мозгу.

Фота: БЕЛТА