Партугалія таксама ўводзіць "гуманітарныя візы"
Сцяг Партугаліі / pixabay.com
11 кастрычніка ў Асамблеі Рэспублікі Партугалія быў ухвалены законапраект ад партыі "Ліберальная ініцыятыва" па стварэнні і выдачы "гуманітарных віз" для людзей, якіх пераследуюць у краіне іх паходжання. Пра гэта піша тг-канал "Матолька, памажы" са спасылкай на партугальскія СМІ.
"Гэта дае магчымасьць у тым ліку беларусам атрымліваць гуманітарныя візы і прытулак у гэтай краіне. Падобныя законы ўжо працуюць у Польшчы, Літве, Германіі", — каментуе гэтую навіну галоўны саветнік Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Далей законапраект будзе абмяркоўвацца ў парламенцкім камітэце па канстытуцыйных пытаннях, правах, свабодах і гарантыях.
Гуманітарная віза дае права яе ўладальніку прасіць у краіне палітычнага прытулку.