Папа Дональд: прэзідэнт ЗША прымерыў вобраз пантыфіка
Трамп у выглядзе Папы Рымскага / Truth Social
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваіх сацсетках прымерыў вобраз Папы Рымскага. Выяву, якую зрабілі праз ШІ, ён апублікаваў у сваёй сацсетцы Truth Social.
А ці мог бы Трамп тэарэтычна стаць Папам?
Канклаў можа абіраць пантыфікам любога мужчыну ўзростам да 80 гадоў, нават не святара. Ёсць нюанс: ён мусіць быць католікам. Таму, напрыклад, Папам можа стаць нават Пірс Броснан — выканаўца ролі Джэймса Бонда ў 1990-х.
Але Трамп — не католік. Яго выхавалі ў прэсвітарыянскай царкве, а ў 2020-м ён заявіў, што стаў пазаканфесійным хрысціянінам. То-бок кампанія за гэтую пасаду для яго скончылася, нават не паспеўшы пачацца.