Памёр заслужаны трэнер Пётр Вягера

Памёр заслужаны трэнер СССР Пётр Вягера. Ён з’яўляецца родапачынальнікам беларускага сучаснага пяцібор’я, трэнерам многіх выбітных беларускіх спартсменаў, інфармуе прэс-служба Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор’я.
Вягеры не стала 18 сакавіка. Яму было 83 гады.