Памёр віцебскі актывіст, якога летась жорстка збілі пасля арышту
Аляксей Тамілаў / vitebskspring.org
Памёр 52-гадовы віцебскі актывіст Аляксей Тамілаў, якога летась сілавікі збілі пры затрыманні, піша віцебская "Вясна".
Тамілава затрымалі ў сакавіку 2023 года. У тэлефоне актывіста знайшлі падпіскі на "экстрэмісцкія" рэсурсы, і яго адправілі ў ІЧУ.
Падчас арышту мужчыну жорстка збілі: ён трапіў у рэанімацыю з пнеўматораксам, зламанымі рэбрамі і пераломам калена.
Пасля атрыманых траўмаў здароўе Тамілава поўнасцю не аднавілася. Ён памёр ад інсульту 9 кастрычніка. У яго засталіся жонка і дачка.