Памёр беларускі мастак і філолаг Адам Калюта
Творчасць Адама Калюты / Скрыншот
У Швейцарыі праз анкалогію памёр беларускі мастак і філолаг Адам Калюта. Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку дырэктарка Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі Крысціна Шыянок.
Адам Калюта быў сябрам чэшскай арганізацыі беларусаў "Пагоня", рэдактарам газеты "ІнформПрага", ён змагаўся за наданне беларускай супольнасці ў краіне статуса нацыянальнай меншасці.
Выказваем спачуванні сваякам і сябрам Адама.
"Спёка (Heat)" / Адам Калюта, 2014