Памёр беларус-уладальнік "Брыльянтавай савы" сярод гледачоў "Што? Дзе? Калі?"
Пасля працяглай хваробы памёр пінчук Уладзімір Лебедзеў — легендны тэлеглядач з шоу "Што? Дзе? Калі?".
Лебедзеў — аўтар шматлікіх пытанняў для гэтай гульні. Ён уладальнік першай "Брыльянтавай савы" — за найлепшае пытанне ў пераможным для тэлегледачоў фінале 2002 года.
Па першай спецыяльнасці Лебедзеў быў трэнерам па шахматах. Ён не толькі пісаў пытанні для "Што? Дзе? Калі?", але і вучыў пінскіх школьнікаў гуляць у гэтую гульню.
Рэдакцыя Еўрарадыё выказвае сваякам Уладзіміра Лебедзева свае спачуванні.