Памёр аўтар галоўнай тэмы з кінафраншызы "Джэймс Бонд"
11 ліпеня "у выніку непрацяглай хваробы" памёр Монці Норман — аўтар галоўнай тэмы з кінафраншызы "Джэймс Бонд". Брытанскаму кампазітару было 94 гады, піша theguardian.com.
Сваю кар'еру Норман пачаў у 1950-х у якасці вакаліста, аднак потым перайшоў да складання песень і музыкі. У 1962-м маладога кампазітара нанялі, каб напісаць тэму для першага фільма пра прыгоды агента 007 — "Доктар Ноў".
"Тэма Бонда" стала адным з самых вядомых саўндтрэкаў, яе выконвалі практычна ва ўсіх фільмах "бандыяны".