Памёр амерыканскі пісьменнік Кормак Макарці
Кормак Макарці / gettyimages.com
Памёр амерыканскі пісьменнік Кормак Макарці. Яму было 89 гадоў.
Макарці — лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі (у 2007 годзе за раман "Дарога"). Самыя вядомыя яго раманы — "Крывавы мерыдыян" і "Старым тут не месца". Апошняя кніга была экранізавана ў 2007-м, фільм братоў Ітана і Джоэла Коэн атрымаў чатыры прэміі "Оскар".