Памежныя войны: “экспарт хаосу” па-беларуску пад наглядам Масквы?
Забіраць сабе хаця б частку “турыстаў”, якія неяк непрыкметна ператварыліся ва “ўцекачоў”, Германія не будзе. Развітвацца з Беларуссю і марай трапіць у ЕС ды вяртацца на радзіму мігранты таксама не спяшаюцца. Адначасова ў краіне працягваюцца рэпрэсіі і падрыхтоўка да канстытуцыйнага рэферэндуму.
Ці варта разлічваць, што “мігранцкі крызіс” завершаны? Ці дамовіцца Захад з Масквой па “беларускім пытанні”? Ці спрацуе прапанавагая апазіцыяй стратэгія адносна рэферэндуму? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук, палітычны аналітык Павел Усаў.