Памежны камітэт вінаваціць узброенага літоўскага памежніка у парушэнні мяжы
Літоўскі памежнік перасек мяжу з Беларуссю / кадр з відэа Памежнага камітэта
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заяўляе, што ўзброены літоўскі памежнік парушыў дзяржаўную мяжу. На тг-канале ДПК з'явілася адпаведнае відэа.
Здарэнне адбылося 13 ліпеня на памежным пераходзе Каменны Лог — Мядзінінкай. На відэа бачна, як літоўскі памежнік суправаджае да аўтамабіля жанчыну з памежнай чаргі. Пры гэтым ён на некалькі метраў заходзіць на тэрыторыю Беларусі, пасля чаго вяртаецца назад.
У Памежным камітэце падкрэсліваюць, што паінфармавалі літоўскі бок пра факт незаконнага перасячэння беларускай мяжы.