Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына выпусцілі з карцара

Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына выпусцілі з карцара. Пра гэта ў Фэйсбуку напісала яго жонка Вольга.
"Нарэшце Дзяніса Івашына вызвалілі з карцара, цяпер ён хаця б зможа сагравацца дадатковай вопраткай, коўдрай або нават гарачай гарбатай пры наяўнасці ў кагосьці кіпяцільніка. Дзяніс надта пачаў пераймацца колькасцю перадачаў і пасылак, якія мы ды іншыя яму дасылаем. Ёсць невялікая верагоднасць таго, што сапраўднай прычынай змяшчэння Дзяніса ў карцар была банальная зайздрасць да той увагі, якую Дзяніс мае. Колькі б ні стараліся стварыць інфармацыйную блакаду вакол яго з карэспандэнцыяй, пасылкі і перадачы нічым, апроч карцара, не спыніш. А яшчэ Дзянісу даходзіць шмат розных газетаў і часопісаў, якія мы яму выпісваем штомесяц", — напісала Вольга Івашына.
Дзяніса Івашына 12 сакавіка 2021 года. Яго вінавацяць паводле арт. 365 Крымінальнага кодэкса (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў). Перад гэтым журналіст апублікаваў расследаванне пра былых украінскіх "беркутаўцаў" у шэрагах МУС Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.