Палітвязнем прызналі актывіста, якога падазраюць у супрацы з КДБ

Павел Бялюцін / БТ
Праваабаронцы прызналі палітвязнем актывіста, якога падазраюць у супрацы з КДБ. Гаворка пра Паўла Бялюціна, які ў красавіку загадкава знік, а ў траўні "знайшоўся" на відэа сілавікоў.
Тады КДБ паказала кадры з Бялюціным у стамбульскім аэрапорце і ў самалёце — у кайданках. У дзяржаўных медыя яго назвалі "экстрэмістам, які планаваў атаку на Беларускую АЭС".
Летась Паўла Бялюціна выключылі з партыі "Народная грамада", калі высветлілася, што ў 2017 годзе ён напісаў данос на Мікалая Аўтуховіча. Тады ж яго знялі з кандыдатаў у каардынацыйную раду.
Акрамя Бялюціна праваабаронцы прызналі палітвязнямі Васіля Грачыху (пэўны час ён служыў у палку Каліноўскага), Андрэя Сітнікава, Аляксандра Александроўскага, Яўгена Белендыка, Аляксандра Быкава, Пятра Філіповіча, Сяргея Дзегцярэнку.
На сёння ў Беларусі налічваюцца 1189 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.