Палітвязень з Заслаўя не выйшаў на волю пасля заканчэння тэрміну

У Магілёўскай калоніі, дзе Моніч адбываў пакаранне , на яго ўвесь час ціснулі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Магілёўскай калоніі, дзе Моніч адбываў пакаранне , на яго ўвесь час ціснулі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com / pixabay.com

Жыхар Заслаўя Сяргей Моніч павінен быў выйсці на волю яшчэ 21 жніўня, але яго так і не вызвалілі. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. У красавіку 2021 года яму прысудзілі тры гады калоніі за надпісы "АМАП — забойцы", " 3%" і "Кубракоў — фашыст". Пры сабе ў Сяргея тады яшчэ знайшлі марыхуану. У выніку абвінавацілі паводле трох артыкулаў КК: "хуліганства", "абраза прадстаўніка ўлады" і "захоўванне і перавозка наркатычнага сродку без мэты збыту".

Сям'я так і не дачакалася Сяргея ў канцы жніўня. У яго двое непаўналетніх дзяцей. У калоніі сваякам паведамілі, што зняволены змешчаны ў ШІЗА да 9 верасня. Верагодна, супраць яго распачатая новая крымінальная справа, мяркуюць праваабаронцы. Вядома, што адміністрацыя магілёўскай калоніі № 15, дзе Моніч адбываў пакаранне, пастаянна ціснула на Сяргея і часта змяшчала ў штрафны ізалятар.

Политзаключенный из Заславля не вышел на свободу по истечении срока
Cяргей Моніч / @viasna96

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.