Пахавальная святая імша за Эдуарда Лобава распачынаецца ў Варшаве
Яна праходзіць у касцёле св. Аляксандра / "Хрысціянская Візія"
Пахавальная святая імша за Эдуарда Лобава распачынаецца ў Варшаве. Яна праходзіць у касцёле св. Аляксандра.
У 2000-я Лобаў быў актывістам, сустаршынёй руху "Малады фронт". У 2011-м лукашэнкаўскія ўлады пасадзілі яго. Тады ён быў прызнаны палітвязнем.
З лета 2015-га Эдуард Лобаў ваяваў за Украіну, быў у складзе тактычнай групы "Беларусь". Загінуў беларускі добраахвотнік 26 студзеня 2023 года.