Паглядзіце, як студэнт БДУ ўдасканаліў схему трамвайных маршрутаў

Новый трамвай Минска

Цяпер зразумела? / onliner.by

Студэнт чацвёртага курса юрыдычнага факультэта БДУ Сяргей Мілеўскі стварыў новую схему трамвайных маршрутаў Мінска, аб’яднаўшы разрозненыя карты ў адну зручную і зразумелую інфаграфіку. Пра гэта пішуць "Мінск-навiны".

Старая схема была распрацаваная яшчэ ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Паводле слоў Сяргея, ранейшыя схемы трамваяў, метро і перасадак былі падзеленыя і нязручныя для пасажыраў, асабліва ў незнаёмых раёнах ці пры адсутнасці сувязі.

Посмотрите, как студент БГУ усовершенствовал схему трамвайных маршрутов

Разам з дызайнерам пад псеўданімам Сяргей Контэнт яны распрацавалі карту з каляровым пазначэннем маршрутаў і дакладным геаграфічным размяшчэннем прыпынкаў і ліній метро.

Новая схема адлюстроўвае рэальныя адлегласці і палягчае арыентацыю, што асабліва важна для турыстаў і жыхароў, якія апынуліся ў незнаёмай частцы горада.

Посмотрите, как студент БГУ усовершенствовал схему трамвайных маршрутов

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.