Падвышэнне ставак: ці здольны Лукашэнка спыніць міграцыйны крызіс — эфір

Міхал Патоцкі

Міхал Патоцкі / Еўрарадыё

Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы хоць і не нагадвае 2021 год, калі тысячы мігрантаў штурмам спрабавалі прабіцца ў ЕС, але ўсё адно застаецца напружанай. Да такой ступені, што нават міністр унутраных спраў Германіі Аляксандр Добрындт прыехаў паглядзець, як тая мяжа ахоўваецца. І менавіта гэта сітуацыя змусіла кіраўніцтва Польшчы зрабіць больш жорсткім спачатку міграцыйнае заканадаўства, а цяпер і ўмовы атрымання міжнароднай абароны. 

Наколькі сітуацыя на мяжы крытычная і чаму Лукашэнка нічога не робіць, каб спыніць спробы яе нелегальнага перасячэння з тэрыторыі Беларусі? Як звязаныя гэтая сітуацыя на мяжы з аднаўленнем памежнага кантроля на мяжы Польшчы і Нямеччыны і ці дапамогуць змены ў міграцыйным заканадаўстве спыніць нелегальную міграцыю? Ці паўплываюць змены ў польскім урадзе на стаўленне да беларусаў у Польшчы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.