Падсанкцыйны БМЗ прыпыніў выпуск некаторых відаў прадукцыі

Беларускі металургічны завод / БМЗ
Беларускі металургічны завод (БМЗ), які знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі, прыпыніў "выпуск некаторых відаў прадукцыі, каб не працаваць сабе ў страту". Пра гэта намеснік генеральнага дырэктара па тэхналогіі і якасці Сяргей Цярлецкі паведаміў на сустрэчы з работнікамі электрасталеплавільнага цэха №1, заўважыла выданне "Позірк".
Цярлецкі расказаў, што да канца першага паўгоддзя на заводзе выплавілі крыху менш за 1 мільён тон сталі. "Так, было і больш, але ў цяперашніх рэаліях — гэта нядрэнны паказчык", — канстатаваў ён.
Менеджар падкрэсліў, што адной з галоўных задач прадпрыемства цяпер з'яўляецца зніжэнне выдаткаў. Вялікая ўвага на БМЗ надаецца і асваенню новых інавацыйных відаў прадукцыі (каля 40%). Паводле Цярлецкага завод імкнецца асвоіць на рынку новыя нішы, якія раней не займаў.
У красавіку паведамлялася, што БМЗ працуе на ўзроўні 90% да мінулага года.
Прадпрыемства знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, ЗША, Украіны ды іншых дзяржаваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.