Падчас хапуну ў Баранавічах затрымалі чатырох чалавек
Затрыманыя ў Баранавічах / тг-канал сілавікоў
Сілавікі ў сваім тэлеграм-канале паведамілі пра хапун у Баранавічах.
Яны затрымалі чатырох чалавек, абвінаваціўшы іх ва ўдзеле ў паслявыбарчай акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года.
Канкрэтныя абвінавачанні, выстаўленыя мужчынам, не паведамляюцца.
Адзін з затрыманых апрануты ў працоўную форму.