Пад Жлобінам хлопец абстраляў з пнеўматыкі фельчарска-акушэрскі пункт
У міліцыю 3 чэрвеня звярнулася лекар фельчарска-акушэрскага пункту (ФАП) у пасёлку Лукскі Жлобінскага раёна. Яна распавяла, што ў будынку амбулаторыі пашкоджаныя шыбы.
На месца здарэння выехалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку і аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, перадае БЕЛТА. Яны выявілі, што па шыбах напярэдадні ўвечары з пнеўматычнага пісталета страляў 26-гадовы мясцовы жыхар.
Малады чалавек выпіваў з прыяцелямі. Потым яны сталі страляць з пнеўматыкі па пластыкавых і шкляных бутэльках. Калі гэта надакучыла, малады чалавек стаў страляць па вокнах ФАП. Міліцыянты зафіксавалі не менш за 10 трапных стрэлаў металічнымі шарыкамі.
На хулігана пачалі крымінальную справу.