Пад Мінскам сутыкнуліся Audi 100 і Porsche Cayenne, загінуў кіроўца (відэа)
Здарэнне адбылося а 15-й гадзіне 12 кастрычніка каля вёскі Тарасава.
Audi 100 рухаўся ў бок Ратамкі. Здзяйсняючы абгон, легкавік выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з Porsche Cayenne, які ехаў насустрач. У выніку аварыі кіроўца Audi з траўмамі быў шпіталізаваны, але ўвечары памёр у бальніцы.
Кіроўца Porsche, яго жонка былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, малое дзіця было ў дзіцячы аўтакрэсле, ніхто з іх не пацярпеў, інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.