Пад Крупкамі ў аварыі загінуў кіроўца, у якога летам забралі пасведчанне

BMW раптоўна выехаў з дарогі (верагодна, кіроўца не саўладаў з кіраваннем), сутыкнуўся з металічным адбойнікам і перавярнуўся. У выніку ад атрыманых траўм кіроўца памёр, яго 24-гадовую пасажырку шпіталізавалі.

Як адзначае Onliner.by, 33-гадовага мужчыну (жыхара Мінска) пазбавілі права на кіраванне аўтамабілем у жніўні 2014-га.

Фота — Onliner.by