Пад Гроднам "Аўдзі" ў тумане сутыкнулася з паўпрычэпам "МАЗа" (фота)

Аўтамабіль "Аўдзі" ў тумане сутыкнуўся з даўгамерным паўпрычэпам-платформай "МАЗа". Здарэнне адбылося раніцай 13 лістапада каля вёскі Навасёлкі Гродзенскага раёна. Грузавік рухаўся заднім ходам на іншую дарогу для пагрузкі экскаватара.

На нейкі момант платформа перагарадзіла паласу, па якой рухаўся легкавы аўтамабіль. Кіроўца "Аўдзі" запозна ўбачыў перашкоду і не змог пазбегнуць сутыкнення. Мужчына атрымаў траўмы, яго давялося шпіталізаваць, паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.

Фота — ДАІ