Пад Баранавічамі перакулілася фура, якая везла 3,5 тоны яек

Пад Баранавічамі перакулілася фура, якая везла 3,5 тоны яек

Трагікамічная аўтааварыя адбылася пад Баранавічамі ў ноч на 28 снежня. Як піша газета "Наш край", каля другой гадзіны ночы 53-гадовы кіроўца Кобрынскай птушкафабрыкі вёз на аўтамабілі ГАЗ 3309 тры з паловай тоны (180 каробак) курыных яек. У пэўны момант машыну пачало вадзіць у бакі. Вызірнуўшы ў акно, кіроўца пабачыў, што з-пад задняга моста ляцяць іскры, а таксама няма двух задніх левых колаў.

Мужчына спрабаваў утрымаць машыну на праезнай частцы, але на мокрай дарозе фура перакулілася. Кіроўца пры аварыі не пацярпеў, а вось грузу не пашанцавала. Сума шкоды пакуль не падлічаная.

Па словах кіроўцы, каля трох месяцаў таму ён мяняў гэтыя самыя колы. Таксама перыядычна ён падкручваў шпількі, якія іх трымалі. Верагодна, гэтым разам шпількі адкруціліся, і гэтага ніхто не заўважыў.

Фота: belsat.eu