Пачынаецца падпіска на ўнікальную кнігу рукапісаў Рыгора Барадуліна
У яе ўвойдуць 100 рукапісаў вершаў з нататнікаў паэта ад 1952 па 2013 год.
Апроч гэтага, выданне аздобяць больш за дваццаць здымкаў, якія не публікаваліся раней. Усе здымкі суправаджаюцца подпісамі дзядзькі Рыгора, а некаторыя падпісаныя рукой ягонай мамы.
Кніга выдаецца за грамадскія ахвяраванні, таму яе наклад і кошт будуць наўпрост залежаць ад колькасці папярэдніх заявак. Грошы наперад здаваць не трэба — гэта будзе толькі пасля выхаду кнігі.
Для таго, каб падпісацца на кнігу, трэба даслаць ліст на адрас: [email protected]
У лісце пазначыць:
1. Імя і прозвішча
2. Мэйл
3. Тэлефон
4. Колькасць патрэбных асобнікаў.
Па Беларусі кніга высылаецца накладзеным плацяжом.
У кнізе не будзе ніводнай друкаванай літары, ад пачатку і да канца яна будзе зробленая рукой дзядзькі Рыгора.
Прыбытак ад кнігі будзе перададзены Рыгору Барадуліну.
Больш падрабязна даведацца пра праект можна тут.