Па ўсходзе Беларусі ў суботу прагназуюць кароткачасовыя дажджы

Вецер, ілюстрацыйнае фота
У суботу, 14 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы будзе без істотных ападкаў. Удзень пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, па ўсходзе месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўночны ўмераны да парывістага, удзень месцамі па ўсходзе — моцны парывісты да 15-18 метраў за секунду. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.
Уначы тэрмометры пакажуць 7-13 градусаў цяпла, удзень паветра прагрэецца да +18...+23 градусаў.
У нядзелю, як кажуць сіноптыкі, будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўднёвым усходзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны ўмераны, удзень месцамі на ўсходзе — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца 19-25 градусаў са знакам "плюс".


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.