Па паўднёвым захадзе Беларусі 5 траўня будзе да +20
У чацвер, 5 траўня, уначы будзе малавоблачна, удзень прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Ападкаў не чакаецца. Вецер будзе пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць -5...+1, па паўднёвым захадзе будзе да 3 вышэй за нуль. Удзень чакаецца 12-17 цяпла, па паўднёвым захадзе прагназуюць 18-20 са знакам "плюс".