Па Мінску гуляла голая жанчына (фота)

Па Мінску гуляла голая жанчына (фота)

У адным з паблікаў у сацсетцы "Вконтакте" з'явілася фота аголенай жанчыны на мінскай вуліцы Чачота (мікрараён Брылевічы). Відавочцы сфатагрфавалі голую жанчыну, калі яны стаяла каля пешаходнага пераходу, піша kyky.org.

Паведамляецца, што яна дайшла да аўтобуснага прыпынку і з'ехала на аўтобусе 147-га маршруту. Усё адбылося а восьмай гадзіне раніцы.

Па словах відавочцаў, жанчына не здавалася п'янай або ў стане наркатычнага ап'янення. 

Міліцэйскі патруль, які прыбыў на месца здарэння, аголеную жанчыну ўжо не заспеў.