Па Магілёўскай вобласці пранёсся ўраган
Вецер лёгка зносіў дрэвы / Onliner
Па Магілёўскай вобласці ўвечары 12 ліпеня пранёсся ўраган, паведамляе Onliner са спасылкай на чытачоў. Моцна дасталася Мсціслаўскаму раёну: стыхія лёгка валіла дрэвы, былі пашкоджаныя лініі электраперадач. Ратавальнікі адгукнуліся хутка, каб мясцовыя жыхары не сядзелі без святла.
Наступствы непагадзі / Onliner
За дзень да гэтага непагадзь пранеслася па Гродненскай вобласці — у выніку былі абясточаныя 66 населеных пунктаў, а ў Лідзе праз удар маланкі гарэў будынак склада.
Асабліва моцныя навальніцы з'яўляюцца праз нетыповую спёку, якая прыйшла ў Беларусь у апошнія дні. У суботу 13 ліпеня ў Жыткавічах была зарэгістраваная тэмпература вышэй +37,6 — гэта амаль абсалютны рэкорд за ўвесь час назіранняў.