Па-беларуску летась у Беларусі выдадзена 2% кніг
Гэта вынікае са словаў першай намесніцы міністра інфармацыі Ліліі Ананіч.
Па яе словах, якія перадае БЕЛТА, сёлета ў бюджэце на падтрымку нацыянальнага кнігавыдання прадугледжана каля 20 мільярдаў рублёў. Летась Мінінфармацыі на падтрымку дзяржаўнага кнігавыдавецтва вылучыла больш як 10 мільярдаў рублёў.
Ананіч паведаміла, што ў 2013 годзе выдавецтвы і выдавецкія арганізацыі розных формаў уласнасці выдалі больш за 11 тысяч найменняў кніг і брашур агульным накладам больш за 31 мільён асобнікаў. На беларускай мове дзяржаўныя выдавецтвы выпусцілі 224 найменні тыражом 670 тысяч асобнікаў. Як падлічыла Еўрарадыё, гэта каля 2% ад агульнай колькасці выдадзенай літаратуры.
Фота — ctv.by