Омскі "Авангард" разграміў хакеістаў мінскага "Дынама" — 8:1

Омскі "Авангард" разграміў хакеістаў мінскага "Дынама" — 8:1

17 студзеня хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ў гасцях омскаму "Авангарду" з лікам 1:8 (0:4, 0:2, 1:2). Прычым у першым перыядзе мінчукі прапусцілі чатыры шайбы на працягу літаральна пяці хвілінаў. "Зубрам" не дапамагла нават замена брамніка: пасле першых двух галоў Кевіна Лаланда замяніў Джэф Глас.

Адзіную шайбу ў браму гаспадароў на 43-й хвіліне закінуў Канстанцін Кальцоў.

У дынамаўцаў гэта чацвёртая параза запар і самы буйны пройгрыш за ўсю гісторыю ўдзелу ў Кантынентальнай хакейнай лізе.