Нямецкая кампанія Dr. Theiss спыняе рэкламу на БТ
 
  Ад рэкламы на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах адмаўляецца нямецкая кампанія Dr. Theiss — вытворца лекаў, БАДаў, касметыкі і сродкаў гігіены. Пра гэта паведамляе нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights.
Паводле аналізу рэкламных ролікаў на беларускіх дзяржканалах, праведзенага 15-21 лістапада 2021 года, кампанія Dr. Theiss займала дзявятае месца па колькасці размешчанай платнай рэкламы.
Дарэчы, напрыканцы 2021 года ў адказ на прапанову спыніць рэкламу на БТ кампанія заяўляла, што "далёкая ад палітыкі". Але цяпер Dr. Theiss адмаўляецца ад рэкламы на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
